Сцяг Панядзелак, 15 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2023, 09:02

Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена пашыраць дыялог з Індыяй да ўзроўню стратэгічнага партнёрства

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Драўпадзі Мурму і ўвесь індыйскі народ з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Індыя дасягнула выдатных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці і стала адной з самых прагрэсіўных дзяржаў свету, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларусь надае вялікае значэнне ўмацаванню дружалюбных адносін з Нью-Дэлі і зацікаўлена ў пашырэнні палітычнага дыялогу да ўзроўню стратэгічнага партнёрства".

Актывізацыя кантактаў у гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, інвестыцыйнай, навуковай і культурнай сферах адпавядае інтарэсам грамадзян дзвюх краін, упэўнены кіраўнік дзяржавы.

"Буду рады асабіста сустрэцца з Вамі ў год старшынства Індыі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і абмеркаваць шляхі і напрамкі развіцця ўсебаковага ўзаемадзеяння", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Драўпадзі Мурму добрага здароўя і поспехаў, а індыйскаму народу - міру і далейшага прагрэсу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі