ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 мая 2022, 17:44

Лукашэнка: Беларусь разлічвае пакінуць у сябе расійскія С-400 і "Іскандэры"

Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае пакінуць у сябе расійскія ЗРК С-400 і ракетныя комплексы "Іскандэр". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні дзяржабаронзаказу на 2022 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з Расіяй дамовіліся, што, напэўна, мы пакінем С-400, якія ў нас ёсць. Ён з Мінска будзе бачны да Берліна. Гэта зброя, якая прызначана для буйных армій, тэрыторый. Дапусцім, як расійская. А нам (непасрэдна беларускім Узброеным Сілам. - Заўвага БЕЛТА) бачыць, што там, у Берліне, можа, і не трэба. Ды і С-300, якімі мы ўзброены, дастаткова добрая сучасная зброя. Практычна як С-400. Але С-400 добрая тэхніка. Мы яе бачылі і ў гэтай аперацыі. Вельмі добрая. Мы дамовіліся з міністрам абароны, што ён проста заўтра падрыхтуе некалькі груп, якія будуць валодаць гэтай тэхнікай", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў аб планах набыць у Расіі ракетныя комплексы "Іскандэр": "Гэта вельмі патрэбная нам зброя. Яна ў нас сёння ёсць. І, зноў жа, я дамовіўся з расіянамі, што мы купляем у іх "Іскандэры". Яны вывадзіцца з Беларусі не будуць. Яны могуць быць задзейнічаны для абароны нашай прасторы".

Паводле слоў Прэзідэнта, і тое ўзбраенне, якое ўжо ёсць у беларускай арміі на гэты момант, дазваляе забяспечыць яе абараназдольнасць. "Думаю, для арміі гэта добрае ўзбраенне. Гэта сведчыць аб тым, што наша армія здольна будзе ваяваць і нанесці праціўніку непапраўны ўрон. Так, як мы і планавалі. Мы ж рэалісты, разумеем, што перамагчы НАТА нам не ўдасца. А вось урон нанесці, асабліва тым тэрыторыям, з якіх нас будуць атакаваць, - у нас гэта зброя ўся ёсць. Гэта зброя, якая пакрывае ўсю тэрыторыю Польшчы і да Балтыкі. Я ўжо не гавару аб прыбалтыйскіх дзяржавах. І практычна Украіну за Кіеў. Я, не давядзі бог, не намякаю ні на што, але каб разумелі далёкасць стральбы той зброі, якая ў нас ёсць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі