ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 мая 2023
Мінск +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 снежня 2022, 10:08

Лукашэнка: Беларусь разлічвае на актывізацыю дыялогу і паглыбленне супрацоўніцтва з Туркменістанам

Фота з архіва
Фота з архіва

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Унікальны статус Туркменістана, замацаваны Рэзалюцыяй ААН і пакладзены ў аснову знешнепалітычнага курсу вашай дзяржавы, падкрэслівае міралюбівы характар туркменскага народа, яго зацікаўленасць у спакойным і паступальным развіцці", - гаворыцца ў віншаванні.

Дружалюбныя адносіны, якія склаліся паміж Мінскам і Ашхабадам, будуць садзейнічаць актывізацыі дыялогу па шырокім радзе напрамкаў і далейшым паглыбленні беларуска-туркменскага супрацоўніцтва, упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву моцнага здароўя, шчасця і дабра, а жыхарам Туркменістана - дабрабыту і згоды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі