ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2022, 09:57

Лукашэнка: Беларусь настроена на прадаўжэнне цеснага ўзаемадзеяння з Нікарагуа

Фота з архіва
Фота з архіва

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь заўсёды адчувае безумоўную падтрымку Нікарагуа на пляцоўках Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і настроена на прадаўжэнне цеснага двухбаковага ўзаемадзеяння дзеля забеспячэння суверэннага развіцця нашых краін і сумеснага пошуку шляхоў урэгулявання найбольш вострых глабальных праблем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што ў гэтыя цяжкія часы Мінск і Манагуа павінны выкарыстоўваць высокі ўзровень палітычнага даверу для надання значнага дадатковага імпульсу гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву з выхадам на рэалізацыю канкрэтных узаемавыгадных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі