ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 мая 2023, 09:02

Лукашэнка: Беларусь імкнецца захаваць добразычлівыя адносіны і дзелавыя кантакты з Нарвегіяй

Фота з архіва
Фота з архіва

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Нарвегіі з нацыянальным святам - Днём Канстытуцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час сваёй незалежнасці ваша дзяржава дасягнула значных вынікаў у забеспячэнні высокага ўзроўню жыцця і сацыяльных гарантый насельніцтву, укараненні інавацыйных і экалагічных падыходаў у эканоміцы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў апошнія дзесяцігоддзі Нарвегія паслядоўна пашырала супрацоўніцтва з Беларуссю, з'яўлялася добрым сябрам і надзейным партнёрам суверэннай рэспублікі ў Скандынавіі, а кампаніі дзвюх дзяржаў, якія працуюць у сферы харчовай прамысловасці, унеслі дастойны ўклад у сусветную харчовую бяспеку.

"На жаль, сёння афіцыйны Осла, далучыўшыся да палітычна матываваных нелегітымных санкцый супраць нашай краіны, парушае правы звычайных беларусаў. Беларусь заўсёды ўважліва ставілася да сельскай гаспадаркі. Цяпер звязаныя з беларускімі ўгнаеннямі праблемы набываюць новы маштаб. Абмежаванні адносна іх ствараюць пагрозу голаду для мільёнаў людзей на ўсёй планеце", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, нягледзячы на складаны палітычны клімат у рэгіёне, Беларусь імкнецца захаваць добразычлівыя адносіны, культурныя і дзелавыя кантакты паміж беларусамі і нарвежцамі, заўсёды адкрыта для раўнапраўнага ўзаемапаважлівага дыялогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі