Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 лютага 2024, 15:42

Лукашэнка: Беларусь і Узбекістан гатовы падтрымаць Афганістан лякарствамі і прадуктамі харчавання

8 лютага, Ташкент /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан гатовы падтрымаць Афганістан лякарствамі і прадуктамі харчавання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у час перагавораў размова ішла ў тым ліку аб супрацоўніцтве з трэцімі краінамі, у прыватнасці, з Афганістанам. Гэтай тэме прэзідэнты ўдзялілі шмат увагі.

"Суседнія дзяржавы, асабліва шматпакутны Афганістан (аб чым шмат мне расказваў Шаўкат Мірамонавіч), маюць патрэбу ў нашай дапамозе і падтрымцы. А гэта перш за ўсё лекавыя прэпараты, прадукты харчавання і адзенне - тое, што патрэбна чалавеку. Мы многае ў гэтым напрамку ўдваіх можам зрабіць і працаваць з Афганістанам. Усе ўмовы для гэтага ва Узбекістане створаны. Для нас гэта вельмі цікавая тэма", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Вось мы дамовіліся аб будаўніцтве фабрык па вытворчасці мяса курыцы, яйка. І не таму, што чагосьці не хапае ва Узбекістане, а таму, што мы (Прэзідэнт прапанаваў) можам гэта прадаць суседзям, перш за ўсё, афганцам. Калі мы хочам, каб Афганістан не ствараў праблем Узбекістану, Таджыкістану і іншым, да іх трэба ісці з дабром. Ім трэба дапамагчы накарміць уласны народ, каб у іх было больш-менш спакойна. Звычайны зямны падыход, мы яго прытрымліваемся. І гатовы разам працаваць, - падкрэсліў беларускі лідар. - Гэта значыць, мы зыходзілі ў перагаворах ад зямнога і ішлі ад запатрабаванняў узбекскага народа, беларускага і суседзяў, а іх, як вядома, не выбіраюць, яны ад Бога. І я падтрымліваю палітыку Прэзідэнта Узбекістана, які стараецца па-чалавечы выбудоўваць адносіны са сваім паўднёвым суседам - Афганістанам".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі