ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 18 студзеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 лістапада 2021, 17:50

Лукашэнка: Беларусь і Расія вытрымалі знешні націск і становяцца мацнейшыя

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беспрэцэдэнтны знешні націск стаў сур'ёзнай праверкай для адносін Беларусі і Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сур'ёзнай праверкай на трываласць для адносін паміж нашымі краінамі стаў беспрэцэдэнтны знешні націск. Можна з упэўненасцю канстатаваць, што мы гэту праверку вытрымалі. Больш таго, мы становімся мацнейшыя", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта пацвярджаюць даныя эканамічнай статыстыкі. За студзень-верасень аб'ём саюзнага тавараабароту вырас больш як на трэць і дасягнуў $28 млрд.

"Шматпланавы характар мае наша знешнепалітычнае ўзаемадзеянне. Беларусь і Расія выступаюць з адзіных пазіцый практычна па ўсіх сучасных праблемах на розных міжнародных пляцоўках", - таксама звярнуў увагу Прэзідэнт.

Цеснае супрацоўніцтва ў краін і ў сферы абароны. "Як паказалі апошнія падзеі, рэгіянальная групоўка войскаў саюза з'яўляецца надзейным шчытом бяспекі не толькі для нашых краін, але і для ўсёй постсавецкай прасторы. Мы з Прэзідэнтам і не ўтойваем сваіх намераў узмацняць гэту групоўку ў будучым", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Асобная тэма ў саюзным будаўніцтве - абарона інтарэсаў грамадзян. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь і Расія дасягнулі самых важкіх вынікаў менавіта ў правядзенні ўзгодненай сацыяльнай палітыкі, якая забяспечвае дастойнае жыццё і свабоднае развіццё чалавека. Грамадзяне абедзвюх краін маюць роўныя правы ў сферы працы, адпачынку, аховы здароўя, адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі