ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -9°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 верасня 2022, 09:15

Лукашэнка: Беларусь і Мексіка маюць значны патэнцыял для нарошчвання плённага супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Мексіканскіх Злучаных Штатаў Мануэля Лопеса Абрадора з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У віншавальным пасланні кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Мінска ва ўсебаковым развіцці адносін з Мехіка на аснове прынцыпаў узаемнай павагі і ўліку нацыянальных інтарэсаў дзвюх краін.

"Упэўнены, што, нягледзячы на геаграфічную аддаленасць, Беларусь і Мексіка маюць значны патэнцыял для нарошчвання плённага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах. Эфектыўнае выкарыстанне існуючых магчымасцей, безумоўна, будзе садзейнічаць умацаванню эканамічнай бяспекі абедзвюх дзяржаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі