ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 31 мая 2023
Мінск Ясна +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 сакавіка 2023, 13:09

Лукашэнка: Беларусь і Іран маюць магчымасці вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень

13 сакавіка, Тэгеран /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран маюць магчымасці вывесці супрацоўніцтва на новы ўзровень. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што 18 сакавіка 2023 года Беларусь і Іран адзначаць знакавую падзею - трыццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. "Гэта добрая нагода, каб вывесці наша супрацоўніцтва на новы ўзровень. І такія магчымасці ёсць. І мы сёння з Прэзідэнтам Раісі скарысталіся гэтай магчымасцю", - заявіў ён.

"Мы абсалютна давяраем адзін аднаму. Нашы народы падтрымліваюць нас у гэтым. Мы канстатавалі, што паміж намі па выніках мінулага года дасягнуты высокі ўзровень тавараабароту. Гэта трохразовы рост да ўзроўню 2021 года. Але канстатавалі, што гэта далёка ад тых магчымасцей, якія маюць дзве дзяржавы", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вялікі недахоп у адносінах Беларусі і Ірана раней быў звязаны з тым, што бакі правільна разумелі сітуацыю, шмат аб чым дамаўляліся, але не ўсё рэалізоўвалі. "Таму ў бягучых умовах прынцыпова важна ўмацаваць нашы існуючыя сувязі, пашырыць кантакты і рэалізаваць усе дасягнутыя дамоўленасці. Без усялякіх затрымак і валакіты", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Асаблівай увагі заслугоўвае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Існуючыя напрацоўкі павінны стаць добрай асновай для паглыблення кантактаў і трансфармавацца ў перспектыўныя камерцыйныя праекты.

"Мы будзем супрацоўнічаць па ўсіх напрамках, у тым ліку і ў гуманітарнай сферы. Гуманітарная сфера - адзін з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь і Іран таксама маюць намер умацоўваць узаемадзеянне па лініі міжпарламенцкіх сувязей.

"Упэўнены, што падпісаныя сёння дарожная карта (план нашага ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам), а таксама пагадненні і камерцыйныя кантракты паслужаць развіццю доўгатэрміновага партнёрства", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Ён падзякаваў Прэзідэнту Ірана за аказаную гасціннасць, пажадаўшы народу Ірана міру і працвітання. Аляксандр Лукашэнка таксама запрасіў Эбрахіма Раісі зрабіць візіт у Мінск у зручны час.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі