Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 сакавіка 2023, 09:03

Лукашэнка: Беларусь і Іран дасягнулі значных поспехаў у палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі і народ гэтай краіны са святам Наўруз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За мінулы год паміж нашымі краінамі адбыўся шэраг важных двухбаковых падзей. Гэта і візіты на вышэйшым і высокім узроўнях, і рост тавараабароту, і нядаўняе святкаванне 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін, - гаворыцца ў віншаванні. - Нашы дзяржавы дасягнулі значных поспехаў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай галінах, імкнуцца ўзаемадзейнічаць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, транспарце, трансфармаваць напрацоўкі ў навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў перспектыўныя камерцыйныя праекты. Неабходна рэалізаваць існуючы патэнцыял падпісанай на мінулым тыдні "Дарожнай карты" для развіцця доўгатэрміновага партнёрства Мінска і Тэгерана".

Аляксандр Лукашэнка выказаў згоду з меркаваннем Эбрахіма Раісі, агучаную ім у час візіту беларускага лідара, што сустрэча двух прэзідэнтаў стала пераломным момантам, адпраўным пунктам у паляпшэнні беларуска-іранскага ўсебаковага і ўсёабдымнага супрацоўніцтва. "Сардэчна дзякую за Вашу гасціннасць і карыстаюся магчымасцю аднавіць сваё запрашэнне Вам наведаць Мінск у любы зручны час", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў Эбрахіму Раісі і ўсім іранцам выдатнага здароўя і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі