ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2021, 12:12

Лукашэнка: Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў аднаўленні афганскай інфраструктуры

17 верасня, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў аднаўленні афганскай інфраструктуры. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша краіна гатова аказаць садзейнічанне ў аднаўленні афганскай інфраструктуры, забеспячэнні харчовых паставак", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка назваў ШАС унікальнай пляцоўкай для абмеркавання праблем у Афганістане, які мае статус наглядальніка ў арганізацыі.

"Усе мы паважаем суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць гэтай дзяржавы. Прытрымліваемся прынцыпаў міжнароднага права аб неўмяшанні ва ўнутраныя справы. Гэты тэзіс гучаў ва ўсіх выступленнях прамоўцаў цяперашняга саміту. Усе мы зацікаўлены ў тым, каб краіна стабілізавалася і не генерыравала праблем суседзям. Больш таго, уключэнне Афганістана ў развіццё рэгіянальнай транспартнай, лагістычнай, энергетычнай інфраструктуры крытычна важна для павышэння ўзроўню звязанасці Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі, а таксама эканамічнай прасторы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў цэлым", - лічыць Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што скаардынаваная пазіцыя краін ШАС па Афганістане змагла б стварыць перадумовы для таго, каб арганізацыя выступіла сістэмным інтэгратарам работы іншых міжнародных ігракоў. "Гэта могуць быць спецыялізаваныя агенцтвы ААН, глабальныя эканамічныя і фінансавыя інстытуты і нават асобныя прадстаўнікі прыватнага сектара і грамадзянскай супольнасці, зацікаўленыя ў рабоце па канкрэтных праектах унутры Афганістана і вакол яго", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі