Сцяг Серада, 12 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 красавіка 2024, 14:24

Лукашэнка: атрымалі незалежнасць - яе трэба ўсяляк зберагчы, пажадана без вайны

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і яе народ павінны рабіць усё, каб зберагчы сваю незалежнасць, і пажадана без вайны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што ў Беларусі не хочуць вайны, і падкрэсліў, што ваенны цяжар прадугледжвае вялікія цяжкасці і нягоды: "Мы будзем першымі там - на лініі агню. Магчыма, вашывымі, нямытымі, галоднымі, паўгалоднымі сядзець у гэтых акопах. І наша жыццё (цяперашняе. - Заўвага БЕЛТА) - добрае, камфортнае. Не горш жа ў Еўропе жывуць і Амерыцы. Навошта мы ваюем, навошта гэта патрэбна? Трэба мірна жыць, развівацца, асабліва з такім суседам, як Беларусь".

"Мы не хочам ні з кім ваяваць. І я ўпэўнены, не будзем ваяваць. Яны (праціўнікі. - Заўвага БЕЛТА) разумеюць, што мы можам сур'ёзна адказаць. А гэта адначасовая гібель мільёнаў людзей. Гэта новая вайна. Калі што, мы станем усе Брэсцкай крэпасцю, але абаронім сваю зямлю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Атрымалі незалежнасць, дык яе трэба зберагчы. Усяляк. Пажадана без вайны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі