ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 ліпеня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 мая 2022, 16:12

Лукашэнка: асноўнай мэтай знешніх сіл з'яўляецца падрыў стабільнасці на ўсёй постсавецкай прасторы

16 мая, Масква /Кар. БЕЛТА/. Асноўнай мэтай знешніх сіл з'яўляецца падрыў стабільнасці на ўсёй постсавецкай прасторы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 мая ў Маскве на сустрэчы лідараў краін АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я яшчэ ў студзені папярэджваў, што асноўнай мэтай пэўных знешніх сіл з'яўляецца падрыў стабільнасці і парушэнне эвалюцыйнага шляху развіцця на ўсёй постсавецкай прасторы. Пачалі з Беларусі, потым зараза перацякла ў Казахстан, цяпер на чарзе Расія. Як мы бачым, і ў Арменіі праблемы ствараюць", - пералічыў кіраўнік дзяржавы.

"І не трэба думаць, што гэта некага абміне. Цяпер абсалютна відавочна, што, не сустрэўшы адзінага процідзеяння з боку саюзнікаў па арганізацыі і іншых інтэграцыйных аб'яднанняў на постсавецкай прасторы, калектыўны Захад будзе нарошчваць свой прэсінг", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі