ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2021, 13:11

Лукашэнка: асартымент і абслугоўванне ў аграгарадках не павінны адрознівацца ад сталічных

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асартымент і абслугоўванне ў аграгарадках не павінны адрознівацца ад сталічных. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, прымаючы ўдзел у агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што аб'екты спажыўкааперацыі павінны працаваць з падыходам "якасць вышэй за ўсё".

"Калі вы не будзеце трымаць узровень сэрвісу, займацца рэканструкцыяй і абнаўленнем магазінаў і кафэ, яны не выжывуць. Сучасны ўзровень гандлю вельмі высокі. Беларусы за апошнія гады прывыклі, па сутнасці, да еўрапейскай якасці паслуг. І калі вы хочаце падтрымліваць дастойны ўзровень і ў малых населеных пунктах, аграгарадках, то асартымент і абслугоўванне там не павінны адрознівацца ад сталічных", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У гэтым плане ён заклікаў слухаць водзывы простых людзей, якія адзначаюць пэўную закасцянеласць спажыўкааперацыі. "Маральны і фізічны знос многіх гандлёвых аб'ектаў, неаптымальнае выкарыстанне плошчаў, слабае ўкараненне новых тэхналогій. Вядома, ёсць і добрыя прыклады. Але ці стала гэта сістэмай? Вось у чым пытанне", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што спецыяльна да мерапрыемства ў Палацы Рэспублікі разгарнулі добрую выстаўку з узорамі прадукцыі арганізацый спажыўкааперацыі. "Вы ўмееце рабіць усё. Бязмежна ўмееце рабіць усё. Што, здавалася б, немагчыма. Дык чаму вы ўсюды не робіце гэта? Я з такім пачуццём заўсёды іду з такіх выставак", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што паказчыкі развіцця гандлю і грамадскага харчавання Белкаапсаюза складваюцца ніжэйшыя за сярэднерэспубліканскі ўзровень. Пры гэтым перавага харчовых тавараў у структуры рознічнага тавараабароту таксама застаецца праблемай.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней даручаў павышаць долю нехарчовай прадукцыі. "Не выканана. Вы проста знаходзіцеся на ўзроўні 10-12 працэнтаў. Новаму кіраўніку даручаю вывучыць прычыны такога стану спраў. Трэба пераламаць гэту негатыўную тэндэнцыю. Прываблівайце пакупніка больш шырокім асартыментам і канкурэнтнай цаной", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама звярнуў увагу, што спажыўкааперацыя на 90 працэнтаў гандлюе беларускімі таварамі. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка ўказаў на магчымасць аб'ядноўвацца з айчыннымі вытворцамі і праводзіць акцыі, распрадажы. "Як на штогадовых сезонных кірмашах у верасні-кастрычніку. Гэту традыцыю мы нядаўна адрадзілі і насельніцтва яе цудоўна ўспрыняло. Калі ў гэтым вам патрэбна будзе дапамога, мы падштурхнём вашых партнёраў", - прывёў прыклад Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, не менш востра стаіць задача павышэння якасці абслугоўвання. Індыкатарам праблемы служыць паступовая страта пазіцый на ўнутраным спажывецкім рынку. "У рознічным тавараабароце ваша ўдзельная вага за апошнія пяць гадоў (з 2016 па 2020 год) упала амаль у два разы (з 7 працэнтаў да 3,9 працэнта). У гэтым годзе такая ж негатыўная тэндэнцыя захоўваецца", - адзначыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі