ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2022, 12:37

Лукашэнка: аналіз падзей у Казахстане сведчыць аб знешнім фактары, але трэба бачыць і ўнутраныя

Наступствы беспарадкаў. Фота ТАСС
Наступствы беспарадкаў. Фота ТАСС

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аналіз падзей у Казахстане паказвае наяўнасць знешняга фактару. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што 10 студзеня ў Казахстане аб'яўлена нацыянальная жалоба па загінулых у выніку беспарадкаў. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа выказаў спачуванні Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з гібеллю супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ваеннаслужачых і мірнага насельніцтва.

"Аналіз падзей у Казахстане паказвае наяўнасць, вядома ж, знешняга фактару, - заявіў беларускі лідар. - Іх сцэнарый пазнаваемы, аб чым толькі што сказаў Прэзідэнт Казахстана. За аналогіямі далёка хадзіць не трэба: Югаславія, Ірак, Лівія, Сірыя, Украіна, Афганістан. Не так даўно такі камбінаваны націск зведала і Беларусь".

Прэзідэнт растлумачыў, што няхай у гэтых краінах і былі свае асаблівасці, але агульны почырк відаць.

"Так, мы шмат цяпер гаворым аб знешнім умяшанні. І мае рацыю Прэзідэнт Казахстана: пройдзе няшмат часу - імёны, прозвішчы, адрасы, паролі, яўкі гэтых дзеячаў будуць названы. Але трэба разумець адно: толькі знешні фактар ніколі не будзе адзіным. За ўсімі знешнімі фактарамі трэба бачыць і ўнутраныя. Гэта ўрок, які мы атрымалі з падзей у Беларусі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі