Сцяг Пятніца, 12 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 студзеня 2023, 15:39

Лукашэнка: Афрыка даўно прачнулася, без яе свет развівацца не можа

31 студзеня, Харарэ /Кар. БЕЛТА/. Афрыка даўно прачнулася, без яе свет развівацца не можа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Афрыка даўно прачнулася. Без Афрыкі не можа быць перспектывы ў свеце наогул. Тут рэсурсы, тут людзі з кожным годам становяцца ўсё больш адукаванымі, сюды ідуць найноўшыя тэхналогіі. Без Афрыкі свет развівацца не можа", - упэўнены Прэзідэнт.

"Таму мы тут. Гэта нашы сябры. Мы прыехалі да сяброў. Мы з імі дамаўляемся ў імя нашых народаў. Мы ідзём з мірам. Мы не ідзём, як некалі ішлі каланіялісты, як яны захоплівалі, эксплуатавалі народ. Мы нясём сюды тэхналогіі і абучаем ім тут людзей, рыхтуем спецыялістаў", - адзначыў беларускі лідар, гаворачы пра супрацоўніцтва з краінамі Афрыканскага кантынента.

"Таму Афрыка даўно прачнулася. Без яе не можа быць ніякага планетарнага развіцця. Таму тут усе ўладныя людзі: і ЗША, і Кітай, і Расія, і Вялікабрытанія, увесь Еўрапейскі саюз і гэтак далей. Будучыня за Афрыкай", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-Э-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі