ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 30 сакавіка 2023
Мінск Малавоблачна -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 снежня 2022, 09:05

Лукашэнка адзначыў важнасць умацавання эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва з Румыніяй

Фота з архіва
Фота з архіва

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Румыніі з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэта свята з'яўляецца сапраўдным сімвалам рэалізаванай векавой мары румынаў аб аб'яднанні, увасабляе важную гістарычную падзею на шляху станаўлення сучаснай краіны. З гэтай нагоды беларускі лідар узгадаў справядлівыя словы класіка румынскай літаратуры Міхая Эмінэску, які лічыў, што "сакрэт доўгага жыцця дзяржавы заключаецца ў захаванні іерархіі яе заслуг".

У гэтым годзе споўнілася 30 гадоў з моманту ўстанаўлення двухбаковых дыпламатычных адносін, і менавіта Румынія адной з першых прызнала суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Аднак летапіс нашых партнёрскіх сувязей пачынаецца значна раней. Доўгі час узаемавыгадныя кантакты садзейнічалі развіццю гандлю і сельскай гаспадаркі, навукі і адукацыі, культуры і спорту на карысць беларусаў і румынаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што ва ўмовах нарастання напружанасці ў Еўрапейскім рэгіёне ўмацаванне эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва дасць нам магчымасць не толькі захаваць традыцыі дружбы і даверу, але і зберагчы сваю нацыянальную ідэнтычнасць і самабытнасць".

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што ў хуткім часе Беларусі і Румыніі ўдасца пераадолець неспрыяльную палітычную кан'юнктуру і аднавіць паўнацэнны дыялог, заснаваны на прынцыпах павагі і падтрымкі.

Прэзідэнт пажадаў усяму румынскаму народу мірнага неба, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі