ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 чэрвеня 2022, 09:01

Лукашэнка адзначыў уклад Шантаровіча ў адраджэнне пераможных традыцый беларускага веславання на байдарках і каноэ

Уладзімір Шантаровіч. Фота з архіва
Уладзімір Шантаровіч. Фота з архіва

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшага трэнера нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па веславанні на байдарках і каноэ Уладзіміра Шантаровіча з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вы ўнеслі значны ўклад у адраджэнне пераможных традыцый беларускага веславання на байдарках і каноэ, паказаўшы прыклад сумленнага і самаадданага служэння Радзіме і любімай справе, - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. - З вашым імем звязана шмат яркіх дасягненняў нашых спартсменаў на важнейшых міжнародных спаборніцтвах апошніх двух дзесяцігоддзяў".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, новых здзяйсненняў і доўгіх гадоў жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі