ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 28 верасня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 16:31

Лукашэнка адзначыў маштабнасць мер па вяртанні традыцый шматдзетнасці ў грамадства

Фота з архіва
Фота з архіва

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь рэалізаваны маштабныя сацыяльныя праграмы, мэта якіх - вярнуць традыцыі шматдзетнасці ў грамадства, павысіць каштоўнасць сям'і з некалькімі дзецьмі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Тэма дэмаграфіі і падтрымкі сем'яў, у тым ліку шматдзетных, для дзяржавы адна з першачарговых. Парыруючы заявы апанентаў улады, якія "паўтараюць, як мантру, што беларусы выміраюць, не нараджаюць", кіраўнік дзяржавы прапанаваў параўнаць лічбы ў Беларусі і ў бліжэйшых суседзяў. За 30 гадоў насельніцтва Украіны скарацілася на 20 працэнтаў, Літвы - на 25 працэнтаў, Латвіі - на 30 працэнтаў, Беларусі - на 8 працэнтаў.

"Наша сітуацыя абумоўлена дэмаграфічнай ямай сярэдзіны 90-х, наступствы якой будуць адчувацца яшчэ 20 гадоў, - развіў тэму Аляксандр Лукашэнка. - Акрамя таго, улічваючы стан сучаснага грамадства, і не толькі ў Беларусі, маладыя бацькі адкладваюць нараджэнне дзяцей. На першым месцы - кар'ера і жыццё для сябе".

"Таму з самага пачатку існавання дзяржавы робім усё, каб вярнуць традыцыі шматдзетнасці ў грамадства, павысіць каштоўнасць сям'і з некалькімі дзецьмі", - адзначыў беларускі лідар. І прывёў прыклады рэалізаваных маштабных сацыяльных праграм.

Так, прадоўжана дзеянне праграмы сямейнага капіталу. Ужо адкрыта 90 тыс. дэпазітаў. Пашыраны напрамкі датэрміновага выкарыстання гэтага капіталу. "У выніку за апошнія 10 гадоў падвоілася колькасць сем'яў шматдзетных - з 60 да 110 тыс.", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі