ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 26 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 жніўня 2022, 09:01

Лукашэнка адзначыў карпатлівую адказную работу супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай статыстыкі

Фота з архіва
Фота з архіва

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў дзяржаўнай статыстыкі з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Бачная частка вашай працы - гэта тысячы даведак, зводак, табліц, бюлетэняў з бясконцымі лічбамі і працэнтамі. А нябачная частка - карпатлівая адказная работа. Паколькі ад якасці інфармацыі, глыбіні яе аналізу і дакладнасці высноў залежаць правільнасць прымаемых кіраўніцкіх рашэнняў на розных узроўнях, вектар і перспектывы развіцця ўсіх сфер жыцця нашай дзяржавы, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, кожны з вас гэта добра разумее і робіць усё магчымае, каб беларуская статыстыка ішла ў нагу з часам і заўсёды была на вядучых пазіцыях у сусветнай прафесійнай супольнасці".

Асаблівыя словы ўдзячнасці кіраўнік дзяржавы выказаў ветэранам, якія закладвалі асновы дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой багаты вопыт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі і іх сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, а таксама новых ідэй і дасягненняў.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі

Работнікам і ветэранам органаў дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь

Дарагія сябры!

Віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў дзяржаўнай статыстыкі.

Бачная частка вашай працы - гэта тысячы даведак, зводак, табліц, бюлетэняў з бясконцымі лічбамі і працэнтамі. А нябачная частка - карпатлівая адказная работа. Паколькі ад якасці інфармацыі, глыбіні яе аналізу і дакладнасці высноў залежаць правільнасць прымаемых кіраўніцкіх рашэнняў на розных узроўнях, вектар і перспектывы развіцця ўсіх сфер жыцця нашай дзяржавы.

Упэўнены, кожны з вас гэта добра разумее і робіць усё магчымае, каб беларуская статыстыка ішла ў нагу з часам і заўсёды была на вядучых пазіцыях у сусветнай прафесійнай супольнасці.

Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваю ветэранам, якія закладвалі асновы дзеючай сістэмы і вучылі маладых калег, перадаючы ім свой багаты вопыт.

Жадаю вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў, а таксама новых ідэй і дасягненняў.

Аляксандр Лукашэнка.

23 жніўня 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі