
22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам - Днём энергетыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы прафесіяналізму і добрасумленнай працы дзясяткаў тысяч высакакласных спецыялістаў энергетычны комплекс дынамічна развіваецца: паспяхова асвоены мірны атам, рэалізуюцца маштабныя праекты па атрыманні энергіі не толькі з прывычных вуглевадародаў, але і аднаўляльных крыніц, мясцовых відаў паліва", - гаворыцца ў віншаванні.
Па кожным напрамку ўкараняюцца найноўшыя тэхналогіі, манціруецца сучаснае абсталяванне, павышаецца эфектыўнасць выкарыстання генерыруючых магутнасцей, што ў сукупнасці ставіць Беларусь на адну прыступку развіцця з вядучымі эканомікамі свету, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён выказаў упэўненасць, што і ў далейшым вытворчы і тэхналагічны патэнцыял дазволіць арганізацыям энергасістэмы паспяхова вырашаць пастаўленыя перад імі задачы, галоўная з якіх - надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергарэсурсамі ўсіх спажыўцоў.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў энергетыкам моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём энергетыка
Работнікам і ветэранам энергетычнай галіны
Дарагія сябры!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём энергетыка.
Дзякуючы прафесіяналізму і добрасумленнай працы дзясяткаў тысяч высакакласных спецыялістаў энергетычны комплекс дынамічна развіваецца: паспяхова асвоены мірны атам, рэалізуюцца маштабныя праекты па атрыманні энергіі не толькі з прывычных вуглевадародаў, але і аднаўляльных крыніц, мясцовых відаў паліва.
Па кожным напрамку ўкараняюцца найноўшыя тэхналогіі, манціруецца сучаснае абсталяванне, павышаецца эфектыўнасць выкарыстання генерыруючых магутнасцей, што ў сукупнасці ставіць Беларусь на адну прыступку развіцця з вядучымі эканомікамі свету.
Перакананы, і ў далейшым вытворчы і тэхналагічны патэнцыял дазволіць арганізацыям энергасістэмы паспяхова вырашаць пастаўленыя перад імі задачы, галоўная з якіх - надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне энергарэсурсамі ўсіх спажыўцоў.
Жадаю моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў.
Аляксандр Лукашэнка.
22 снежня 2022 года.-0-