ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2023, 10:48

Лукашэнка адобрыў праект дагавора аб фінансаванні кааперацыйных праектаў у ЕАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ў частцы аказання фінансавага садзейнічання пры рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў у галінах прамысловасці. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ нумар 150, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На правядзенне перагавораў па праекце пратакола і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства фінансаў.

Праект пратакола распрацаваны Еўразійскай эканамічнай камісіяй па даручэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ад 9 снежня 2022 года. Гэтым дагаворам прадугледжваецца магчымасць прыняцця Саветам ЕЭК рашэння аб аказанні фінансавага садзейнічання рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў за кошт сродкаў бюджэту ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі