ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 ліпеня 2022, 21:36

"Ён дэманструе наш агульны гістарычны выбар". Лукашэнка адкрыў XXXI фестываль "Славянскі базар"

14 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адкрыў XXXI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падзякаваў усім, хто стаяў ля вытокаў стварэння "Славянскага базару", хто ўсе гэтыя гады арганізуе свята, дорыць людзям сваю творчасць. "Мы сапраўды разам стварылі маштабны праект сусветнага ўзроўню, які аб'ядноўвае народы і культуры, дэманструе наш агульны гістарычны выбар, нашу нацыянальную годнасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "Славянскі базар" ужо даўно выйшаў за рамкі культурнага мерапрыемства і тое, што вакол яго пастаянна разгараюцца палітычныя страсці, яшчэ адно таго пацвярджэнне.

"Я ўдзячны ўсім удзельнікам фестывалю, хто смела і горда прыехаў прадставіць культуру сваёй краіны. У руках такіх, як вы, павінна быць будучыня свету. Свету, які, веру, пераадолее кінуты чалавецтву выклік на чалавечнасць! А на фестывальных пляцоўках Віцебска будуць выступаць беларусы, рускія, украінцы, прадстаўнікі многіх-многіх краін свету. Тут традыцыйна будуць гучаць разам імёны вялікіх рускіх і іншых сусветных класікаў - як павінна быць у сучасным высокаразвітым і цывілізаваным грамадстве", - заявіў Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што на фестывалі зноў будуць запальвацца новыя зоркі і маленькія зорачкі, а ў сэрцы кожнага артыста будзе жыць любоў да віцебскай сцэны, да гэтага горада, да гэтых гледачоў, якія павераць у іх і падораць унікальны шанц, што адчыняе дзверы ў свет мастацтва.

"Дарагія сябры, са святам вас! Чарговы "Славянскі базар у Віцебску" адкрываю, аб'яўляю адкрытым", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі