ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 ліпеня 2022, 16:29

Лукашэнка адказаў тым "дзеячам", якія незадаволены стрымліваннем цэн на прадукты харчавання

29 ліпеня, Слуцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Слуцкі раён выказаўся на тэму дзяржаўнага рэгулявання цэн на прадукцыю аграпрамысловых прадпрыемстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў цяперашніх умовах разам з імкненнем забяспечыць максімальна высокі прыбытак ад рэалізацыі вырабленай сельгаспрадукцыі, у тым ліку і на знешнія рынкі, нельга забываць і аб сацыяльным аспекце, насычэнні ўнутранага рынку, інтарэсах дзяржавы, дзякуючы падтрымцы якой у свой час выдзяляліся значныя фінансавыя рэсурсы для развіцця сельгаспрадпрыемстваў.

Асобным кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, якія выказваюць незадаволенасць стрымліваннем цэн на іх прадукцыю, Прэзідэнт нагадаў аб той падтрымцы, якую яны атрымалі раней ад дзяржавы і працягваюць атрымліваць цяпер: "Нядаўна дакумент прачытаў: "Вось, у мяне падаражэлі ветпрэпараты, яшчэ нешта падаражэла, а цэны стрымліваюць на прадукты харчавання". Ёсць у нас такія дзеячы. Добрая гаспадарка, ён забыў, што ўся краіна стварала яму гэту гаспадарку. Ад некага адрывалі, яму ўкладвалі".

"Трэба ім (такім кіраўнікам. - Заўвага БЕЛТА) расказаць галоўнае: "Ах, вось падаражэла, нам не даюць (павысіць цэны. - Заўвага БЕЛТА), стрымліваюць цэны"... Надбаўкі даём? Крэдыты даём таннейшыя? Я паглядзеў па той гаспадарцы - пад 2-3 працэнты крэдыты браў. Рынак мы ім забяспечылі, а яны, "вялікія": "Мы ў Расію завязём, там даражэй". Гэта што, яны рынак забяспечылі? Гэта дзяржава рынак забяспечыла. А прыродны газ па колькі? Па $2,5 тыс., як на Захадзе?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі