ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 лістапада 2021, 16:35

Лукашэнка: абноўленая Канстытуцыя Беларусі ствараецца не пад дзеючых Прэзідэнта і ўладу

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Абноўленая Канстытуцыя Беларусі ствараецца не пад дзеючых Прэзідэнта і ўладу. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сумесным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я яшчэ раз хачу звярнуць вас да таго, што мы на ўсе нормы павінны паглядзець і на ўсе нашы заключэнні, якія мы давалі, ідучы на змяненні Канстытуцыі. Аж да таго, што наогул патрэбны нам або не патрэбны рэферэндум, патрэбна нам новая Канстытуцыя, змененая Канстытуцыя?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён растлумачыў сваё пытанне, адзначыўшы, што некаторыя людзі, у тым ліку сярод прыхільнікаў дзеючай улады, не лічаць патрэбным мяняць Канстытуцыю. "Многія гавораць: "А навошта? Нам нічога не трэба мяняць, не трэба Канстытуцыю мяняць". Адмахнуцца ад гэтага мы не можам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы можам трапіць у такія "нажніцы", што нас падтрымаюць нашы людзі, а частка нашых людзей, прыхільнікаў цяперашняй улады, не будуць падтрымліваць новую Канстытуцыю, не таму што яны нас не падтрымліваюць, а таму, што яны лічаць непатрэбным гэта рабіць". Такая катэгорыя людзей, паводле слоў Прэзідэнта, прытрымліваецца меркавання, каб дзеючы Прэзідэнт прадаўжаў працаваць максімальна магчымы час і заставалася тая ж Канстытуцыя, якая праверана ўжо часам, пры якой краіну стварылі, дзяржаву абаранілі.

"Я гэта падкрэсліваю заўсёды: не пад нас (дзеючых прадстаўнікоў улады. - Заўвага БЕЛТА) мы ствараем Канстытуцыю. І тым больш не пад дзеючага Прэзідэнта", - сказаў беларускі лідар.

"Калі нехта думае, што я ўчапіўся за крэсла (і ўжо рукі пасінелі), каб мяне тут не адарвалі ад яго, вы проста памыляецеся. Я рэальна ацэньваю сітуацыю, свае магчымасці. І справа нават не ў магчымасцях, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Справа ў тых, хто ідзе за вамі і за намі, - тая моладзь, якая пораху яшчэ не нюхала. Яны лічаць, што ў інтэрнэце і бульба, і морква, і бананы - усё там".

"Наша пакаленне таксама не ваявала, але пасля вайны многія гора зазналі, жывучы ў Савецкім Саюзе", - дадаў кіраўнік дзяржавы. Тады перад грамадствам ставіліся іншыя задачы, больш глабальнага характару, і на першы план выходзілі грамадскія, не асабістыя інтарэсы. "Мы павінны былі прадэманстраваць нашу сістэму. І мы дэманстравалі, мы захоўвалі, мы ў космас выходзілі, яшчэ нешта стваралі. Абаранілі, захавалі краіну, але ўпусцілі дэталі, - адзначыў беларускі лідар. - Упусцілі і дачакаліся таго, што краіна была разбурана".

Таму цяпер неабходна вельмі сур'ёзна ўзважыць усе меркаванні, абмеркаваць усе нюансы, каб зрабіць лепш для будучыні краіны, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

"Я лічу, што на рэферэндум трэба ісці. Так, там рыхтуюцца нам падкінуць гадасці і іншае. Але калі мы грамадства, калі мы стварылі суверэнную незалежную дзяржаву, дык павінны выстаяць. У жніўні мінулага года выстаялі. Там таксама было такое пытанне, і я яго бачыў. Мне многія ўносілі прапановы: "Давайце перанясём, правядзём па пошце, ніхто не асудзіць - пандэмія". Я на гэта не пайшоў", - канстатаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі