ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 ліпеня 2022, 09:20

Лукашэнка: аб'яднанне намаганняў з Венесуэлай дасць магчымасць эфектыўна процістаяць дэструктыўнай палітыцы Захаду

Фота pixabay.com
Фота pixabay.com

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы прынятым рашэнням аб "перазагрузцы" двухбаковых адносін міждзяржаўныя кантакты Мінска і Каракаса істотна актывізаваліся, - гаворыцца ў віншаванні. - Аб'яднанне намаганняў дасць магчымасць эфектыўна процістаяць дэструктыўнай палітыцы Захаду і забяспечыць нашым дзяржавам устойлівае развіццё ў існуючых складаных умовах. Лічу, што гэта вельмі своечасовы крок з улікам глабальных выклікаў, з якімі сутыкнуліся нашы краіны апошнім часам".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова прадаўжаць умацаванне дружбы з Венесуэлай праз пашырэнне палітычнага, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарнага, ваеннага і культурнага супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Нікаласу Мадуру добрага здароўя і даўгалецця, а венесуэльскаму народу - міру і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі