Сцяг Субота, 15 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2024, 12:34

Лукашэнка аб змяненнях у рабоце ІП: гэта не значыць, што мы ўсіх загонім у стойла, але павінен быць парадак

30 красавіка, Касцюковіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Касцюковіцкі раён пракаменціраваў змяненні ў рабоце індывідуальных прадпрымальнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы там парадак навялі. Рашэнні прыняты адпаведныя - іпэшнікам ты будзеш тады, калі трапіш у спіс гэтых іпэшнікаў, г.зн. (будзеш ажыццяўляць. - Заўвага БЕЛТА) той від работ, які будзе дазволена ІП. А то ў нас усе сталі іпэшнікамі, і працаваць няма каму. Парадак трэба навесці. Гэта не значыць, што мы ўсіх загонім у стойла. Не. Але павінен быць парадак", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася БЕЛТА, гэтымі днямі Прэзідэнт падпісаў закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці.

Закон устанаўлівае абноўленую архітэктуру прадпрымальніцтва і прадугледжвае дзве катэгорыі асоб, якія займаюцца прадпрымальніцкай дзейнасцю: юрыдычныя і фізічныя асобы.

Да юрыдычных асоб аднесены малыя арганізацыі з колькасцю работнікаў да 100 чалавек, сярэднія - да 250 супрацоўнікаў і буйныя - звыш 250 чалавек. У катэгорыю фізічных асоб уключаны рамеснікі, уладальнікі аграэкасядзіб, самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі.

Віды дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі, будуць вызначаны ўрадам да 1 ліпеня.

Па відах дзейнасці, якія не ўвойдуць у плануемы пералік, з 1 кастрычніка спыняецца рэгістрацыя новых індывідуальных прадпрымальнікаў. Для такіх відаў дзейнасці ўстанаўліваецца абавязак пераходу да 1 студзеня 2026 года дзеючых індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы. Пры гэтым для такіх прадпрымальнікаў уводзіцца спрошчаны парадак пераходу ў камерцыйныя арганізацыі з пераемнасцю па ўсіх правах і абавязацельствах перад бюджэтам і контрагентамі.

Закон прадугледжвае новыя віды фінансавай падтрымкі, уключаючы кампенсаванне з бюджэту часткі капітальных затрат пры рэалізацыі інвестпраектаў з прыцягненнем крэдытаў Банка развіцця Беларусі.

Акрамя таго, пашыраецца права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі для суб'ектаў сярэдняга бізнесу. Раней гэты інструмент быў даступны толькі для малога бізнесу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі