ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 1 лютага 2023
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лістапада 2022, 11:45

Лукашэнка аб выпуску меліярацыйнай тэхнікі: гэта грашовы, эканамічна выгадны напрамак

11 лістапада, Талачынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што выпуск тэхнікі для меліярацыі - эканамічна выгадны напрамак і яго неабходна далей развіваць. Аб гэтым ён заявіў пры наведванні ААТ "Амкадор-КЭЗ" у Коханаве Талачынскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба развіваць гэты напрамак. Гэта грашовы напрамак, эканамічна выгадны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што адпаведная тэхніка запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, у прыватнасці ў Расіі.

Прэзідэнту далажылі, што прадпрыемства развіваецца ўстойліва. Як вытворчасць у Коханаве, так і ў цэлым холдынг "АМКАДОР". У тым ліку пры крэдытнай падтрымцы дзяржавы рэалізуецца шэраг імпартазамяшчальных праектаў. Кампанія плануе нарошчваць інвестыцыі.

У прыватнасці, вытворчасць у Талачынскім раёне мае патрэбу ў дадатковай рабочай сіле і гатова наймаць людзей. Адзін з бонусаў - садзейнічанне ў вырашэнні жыллёвага пытання.

"Каб утрымаць людзей, трэба, каб было жыллё. А колькі трэба кватэр цяпер?" - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. Яму адказалі, што ўжо каля 35-40.

Прэзідэнт падкрэсліў, што бачыць у вытворчасці, як і ў населеным пункце ў цэлым, перспектывы. Тым больш што вытворчасць "АМКАДОРа" тут не адзіная. Напрыклад, ёсць дрэваапрацоўчае прадпрыемства, якое рэалізуе праект па выпуску камплектуючых для сучаснага драўлянага домабудавання. Інавацыйныя падыходы дазваляюць будаваць такія дамы вышынёй да васьмі паверхаў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на запатрабаванасць праекта, у тым ліку ў плане экспартнага патэнцыялу. Пры параўнальна невялікіх укладаннях можна атрымаць добрую аддачу. Зноў жа, задзейнічана мясцовая сыравіна, працоўныя рэсурсы, рэалізуюцца мэты рэгіянальнага развіцця.

"Калі бачыце рынак, то гэта трэба імгненна рабіць. Калі патрэбны гэты праект, мы падтрымаем яго. Дамы трэба будаваць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Калі гэта праект нармальны, значыць, трэба яго праінвесціраваць і пабудаваць. Тым больш гэта працоўныя месцы, сыравіна, якую мы не заўсёды перапрацоўваем".

Пасля падрабязнага даклада аб стане спраў у холдынгу і на прадпрыемстве Аляксандр Лукашэнка наведаў вытворчасць і мадэрнізаваныя цэхі.

ААТ "Амкадор-КЭЗ" з'яўляецца адзіным у Беларусі вытворцам меліярацыйных машын і аднакаўшовых гідраўлічных экскаватараў на гусенічным і колавым ходзе, а таксама траншэекапальнікаў. Завод таксама вырабляе бульдозеры, тэлескапічныя пагрузчыкі, ачышчальнікі каналаў і касілкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі