ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 15:47

Лукашэнка аб валакіце: яна нас загубіць

Фота з архіва
Фота з архіва

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта запатрабаваў не дапускаць фактаў валакіты ў прыняцці і рэалізацыі важных дзяржаўных рашэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нагадаю, што работа па нарматыўных прававых актах не павінна праводзіцца месяцамі. У нас на гэта няма часу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што часам прымаецца вуснае рашэнне аб неабходнасці штосьці зрабіць. І яму патрэбна толькі аператыўна надаць юрыдычную форму, прапісаць ва ўказ або распараджэнне. Аднак часам работа можа стопарыцца і адпраўляцца на новы круг літаральна з-за коскі.

"Рашэнне прынята. І на працягу тыдня павінен быць на стале ў Прэзідэнта або ва ўрадзе нарматыўна-прававы акт, які проста трэба падпісаць. А калі прыйшлі на нейкі ўзровень і бачыце, што не там коска, ну дык вы яе пастаўце, не вяртайце. Я аб валакіце. Яна нас загубіць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У гэтым плане ён прывёў прыклад раней дадзеных даручэнняў па навядзенні парадку ў рабоце індывідуальных прадпрымальнікаў: "Ну прынята рашэнне: трэба ўпарадкаваць. Не выразаць, а ўпарадкаваць. Пачалася валакіта. І пайшлі меркаванні: а, тут хочуць грошы адабраць, у бюджэце грошай няма, і нас (іпэшнікаў. - Заўвага БЕЛТА) выразаць хочуць як клас. І пайшло-паехала. Але ж гэта зусім не так. А чаму? Таму што своечасова не рэалізавалі даручэнне Прэзідэнта".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі