ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 13:15

Лукашэнка аб рабоце службы 115: ветліва размаўляюць, але пытанні эфектыўней вырашацца не сталі

Фота з архіва
Фота з архіва

10 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што работа службы 115 не дабавіла эфектыўнасці ў вырашэнне пытанняў грамадзян у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аб гэтым ён заявіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работа службы 115 падаецца як вялікае дасягненне ў сферы ЖКГ. "Калі гэта ўводзілі, я згадзіўся. Так пераконвалі, што гэта будзе добра для народа. Але, шчыра вам кажу, я тады падумаў: глупства гэта ўсё. Нашы начальнікі, чыноўнікі, каб нічога не рабіць, увядуць вам любую норму і ініцыятыву праявяць. Так і 115. Што на практыцы атрымліваецца (гэта ж эксперымент, таму я назіраю за гэтым)? Стварылі кантакт-цэнтры, інтэрнэт-партал, прымаюць інфармацыю, ветліва размаўляюць, але пытанні эфектыўней вырашацца не сталі", - сказаў ён.

Пры гэтым заяўкі прымаюцца, перадаюцца ў нізавыя структуры ЖКГ, дзе часта закрываюцца без выканання работ.

"У выніку - лішні пасрэднік і размыванне адказнасці. Замест прыняцця дзейсных мер па кардынальным змяненні сітуацыі ў сферы ЖКГ укараняюцца знешне эфектныя, але, па сутнасці, імітацыйныя рашэнні", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі