ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 ліпеня 2022, 09:37

Лукашэнка аб прадаўжэнні дыялогу з Чарнагорыяй: мы пераадолеем неспрыяльную палітычную кан'юнктуру

Фота з архіва
Фота з архіва

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Чарнагорыі Міла Джуканавіча і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Для кожнай краіны важна захаваць сваю ідэнтычнасць. Варта аберагаць тое каштоўнае, што трэба пакінуць нашчадкам: незалежнасць дзяржавы, яе традыцыі і самабытную культуру", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў прадаўжэнні дыялогу з Чарнагорыяй на аснове ўзаемаразумення і павагі. "Упэўнены, што мы пераадолеем неспрыяльную палітычную кан'юнктуру, а добразычлівыя адносіны, дзелавыя і культурныя кантакты беларусаў і чарнагорцаў паслужаць надзейнай асновай для пашырэння плённага міждзяржаўнага супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міла Джуканавічу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці, а чарнагорскаму народу - міру і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі