ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 мая 2022, 14:34

Лукашэнка аб націску на Беларусь: дзякуй богу, што пакуль без гарачай вайны

У час нарады
У час нарады

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На тэрыторыі Беларусі заўсёды сутыкаюцца асноўныя інтарэсы буйных ігракоў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Міністэрстве абароны па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ужо некалькі гадоў таму я аб гэтым гаварыў: наша бяда ў тым, што гасподзь нас размясціў у цэнтры еўрапейскага кантынента. Што б тут ні адбывалася, заўсёды на тэрыторыі Беларусі сутыкаюцца асноўныя інтарэсы буйных ігракоў. Вось так яно і адбываецца. Дзякуй богу, што пакуль (дай бог, каб гэтага не было) без ваеннага процістаяння, без гарачай вайны", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Злучаныя Штаты і іх сатэліты прадаўжаюць рэалізацыю курсу на абвастрэнне адносін фактычна з усім светам, адбываецца гарачае процістаянне з Расіяй, нарошчваецца ваенная прысутнасць паблізу Беларусі, як саюзніка Расіі, праводзяцца маштабныя вучэнні. "Паводле задумы Амерыкі Еўропа і НАТА ўступілі ў глабальнае процістаянне з Расіяй. У гэтай барацьбе Беларусі давядзецца сутыкнуцца з беспрэцэдэнтным і доўгім эканамічным, палітычным і нават ваенным націскам, - адзначыў Прэзідэнт. - Ваенны націск будзе аказвацца праз Польшчу, Літву, Латвію і дыслацыраваныя там войскі НАТА, а таксама за кошт падтрымання і эскалацыі баявых дзеянняў ва Украіне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі