ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 30 лістапада 2022
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2022, 10:38

Лукашэнка аб культуры земляробства ў Гродзенскай вобласці: вось ён - узор для ўсёй краіны

18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Культура земляробства і сельгасвытворчасць на гродзенскіх землях могуць служыць узорам для ўсёй краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па дарозе ў Гродзенскі раён, у тым ліку з борта верталёта, ён меў магчымасць ацаніць стан спраў. "Тут, безумоўна, адпачываць трэба", - сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для профільных міністраў і віцэ-прэм'ера гэта ўзор, якой павінна быць сельская гаспадарка ў Беларусі. "Трэба проста паўтарыць тое, што тут ёсць", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым пасля прыезду ў Гродзенскі раён Прэзідэнт, як ён выказаўся, пачаў з дрэннага. "Па-мойму, вы крыху не спраўляецеся з уборкай саломы і дыскаваннем глебы - лушчэннем іржышча, - сказаў ён. - Бачу, што вы рыхтуеце глебу для сяўбы азімых у цэлым у заходняй Беларусі. Пажадана, каб больш было падрыхтавана глебы пад сяўбу азімых. Калі гатова глеба, тады ў любы момант кнопку націснуў, выехаў механізатар і пасеялі. Галоўнае - рабіць усё своечасова", - сказаў ён.

Але ў цэлым кіраўнік дзяржавы пахваліў мясцовых аграрыяў. "Ідэальная работа. Тут вы проста малайцы. І людзі тут адказныя, кіраўнікі моцныя", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што Гродзенская вобласць была лепшай у Савецкім Саюзе. "Я захапляўся вамі, як вы працуеце. І спрабаваў перацягнуць гэта на самы ўсход. Я вучыўся тут, у Гродзенскай вобласці", - расказаў ён, успамінаючы аб сваім вопыце работы на пасадзе кіраўніка гаспадаркі.

Гэта ўражанне вельмі адрознівалася ад таго, калі адразу пасля выбрання на пасаду Прэзідэнта кіраўнік дзяржавы прыехаў у гэты рэгіён. "Першае маё наведванне ў якасці Прэзідэнта - Гродзенская вобласць. Як можна было за паўтара-два гады (пасля развалу СССР. - Заўвага БЕЛТА) усё знішчыць. Сэрца крывёй аблівалася", - успомніў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што таму і назначыў тады свайго саперніка на першых выбарах Аляксандра Дубко, які ўзначальваў адну з перадавых гаспадарак, губернатарам Гродзенскай вобласці. "Помню, як было цяжка лепшую ў краіне вобласць прыводзіць да ладу", - расказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі