ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 4 лютага 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2022, 13:09

Лукашэнка аб кантролі за цэнамі: ніякую эканоміку на паўзу мы не ставілі

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі гандлёвай сферы павінны ўлічваць патрабаванні дзяржавы ў сваёй рабоце. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я бачу жудасны націск на вас перш за ўсё, але ўжо і на мяне пачалі выходзіць: "Ах, на паўзу эканоміку паставілі". Якая эканоміка на паўзу пастаўлена? Я вас потым пастаўлю на паўзу. Дакладна павінна быць: ты прыйшоў у гандаль працаваць - працуй, вітаем. Мы табе дапамагалі, табе зямлю далі, крэдыты далі, каб пабудаваць прадпрыемствы, ты прыняў людзей на работу, ты за іх перш за ўсё адказваеш. Калі ласка, працуй. Правілы вось такія. Мы ў страты цябе не заганяем, таму што гэта нам на шкоду. Але калі ты не разумееш патрабаванні дзяржавы, хлопец, тады нам не з табой", - растлумачыў дзяржаўныя падыходы Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што прадстаўнікі гандлёвай сферы на самай справе старанныя людзі і дакладна выконваюць усе даручэнні. "І калі там дрэнна - гэта залежыць ад нас, значыць, мы іх распусцілі. Значыць, там няправільныя каманды. Гэтыя ўжо "бюргеры" з-за мяжы тэлефануюць, даюць каманду: "Вы тут глядзіце, гэта ж там Прэзідэнт не такія рашэнні прыняў". Яны пачынаюць прадаўцоў ужо звычайных настройваць супраць улады. Органы ўлады адпаведныя каманды атрымалі. Яшчэ раз падкрэсліваю: размовы не ідзе аб тым, каб замарозіць (цэны. - Заўвага БЕЛТА) і сядзець рукі склаўшы, а потым кіўнуць на некага. Не. Мы павінны гэта ўзяць пад кантроль", - паставіў задачу Прэзідэнт.

Пры гэтым ён таксама нагадаў аб выпадках, калі звычайны тавар падаюць пад выглядам новага, у некалькі разоў павышаючы на яго цану. "Новы тавар - гэта новыя спажывецкія якасці", - падкрэсліў ён.

"А то, бачыце, завылі: "Не тое рашэнне прынята!" Адступлення быць не можа. Але не дай бог, будзе прынята нейкае куртатае, незразумелае, спусціўшы рукавы рашэнне. Ты ва ўрадзе за гэта адказваеш перш за ўсё. Што прапішаш губернатарам, дэпутатам, прафсаюзам і сенатарам, тое і будзе", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка першага віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі