ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
31 сакавіка 2023, 13:47

Лукашэнка аб імпартазамяшчэнні: мы не павінны залежаць ад капрызаў заходніх палітычных эліт

Фота з архіва
Фота з архіва

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу паставіў задачы па імпартазамяшчэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Імпартазамяшчэнне і павышэнне долі інавацыйнай вытворчасці - важнейшыя задачы. Мы не павінны залежаць ад капрызаў заходніх палітычных эліт, якія абмяжоўваюць свабоду цывілізаванага бізнесу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы зрабіў акцэнт на тым, што гэта пытанне нацыянальнай бяспекі. "Тут шырокае поле для рэалізацыі самых смелых задум беларускіх вучоных. Паглядзіце: на тых вытворчасцях, дзе гэта зразумелі даўно, мы маем рост экспарту і насычэнне нашага рынку высакаякасным таварам", - адзначыў ён.

Беларускі лідар звярнуў увагу на тое, што ад санкцый ёсць і станоўчы эфект. "Я думаю, дзякуй богу, што ўвялі. Для нас адкрыўся каласальны рынак. Бяры і прадавай - што мы, дарэчы, і робім. Але пакуль толькі на 70 працэнтаў. 30 працэнтаў нам трэба дабаўляць, і дабаўляць тэрмінова", - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка.

"У мінулым годзе мы выпусцілі імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму звыш $27 млрд. У гэтым годзе можам прыбавіць 10 працэнтаў. Было б жаданне. Пры гэтым гаворым не проста аб імпартазамяшчэнні, а аб стварэнні цэлых навукаёмістых напрамкаў. Гэта інтэлектуальны капітал краіны, вытворчасці, новыя рабочыя месцы і прадукты з высокай дабаўленай вартасцю", - абазначыў перспектывы кіраўнік дзяржавы.

Але трэба працаваць вельмі хутка. "Бачыце, што развіццё дрэваапрацоўкі, ды і іншых галін стрымліваецца ў сувязі з недахопам хімічных, дапусцім, кампанентаў (перакіс вадароду, хларат натрыю, карбамід), стварайце вытворчасці па іх выпуску, рыхтуйце спецыялістаў. Паўтару: імгненна павінен рэагаваць у першую чаргу ўрад. А Акадэмія навук павінна забяспечваць навуковае суправаджэнне", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі