ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 кастрычніка 2021, 14:32

Лукашэнка аб дзяржструктурах: у аснове асноў - чысціня кадраў

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта закрануў пытанне кадравай работы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца кадравай работы, гэта датычыцца не толькі Адміністрацыі Прэзідэнта. У гэта ўключана ўсё кіраўніцтва краіны. У аснове асноў - чысціня кадраў. Не будзе гэтай чысціні і калі ў нас парадку ў галовах не будзе наверсе, не трэба ад грамадства патрабаваць гэтага парадку. У дзяржаўных структурах павінны працаваць прафесіяналы з цвёрдай дзяржаўнай пазіцыяй, патрыёты", - падкрэсліў беларускі лідар. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы паставіў задачу да новага года там, дзе гэта неабходна, прыняць адпаведныя кадравыя рашэнні.

"Я не павінен вам аб гэтым нагадваць. Але іншым разам даводзіцца, таму што часам не хапае глыбіні вывучэння кандыдатаў на тыя ці іншыя пасады. На выхадзе мы іх потым мяняем, недапушчальна доўга адкрыты вакансіі. Хацелася б ведаць, як вядзецца работа з рэзервам кадраў", - акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі ёсць шмат талковых высокапрафесійных людзей - палкоўнікаў і нават генералаў, якія ў 50-55 гадоў выходзяць на пенсію. "Іх трэба выкарыстоўваць. І яны з задавальненнем, як паказалі некаторыя разборы на маім узроўні, гатовы працаваць у грамадзянскіх структурах. Гэта добрыя арганізатары, патрыёты, адданыя людзі. Дысцыплінаваныя. Я не кажу, што ўсе павальна. Але іх нямала такіх", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы бачыць вялікі кадравы рэзерв і ў рэгіёнах: "Не трэба пра іх забываць. Менавіта там фарміруецца кіраўнік, які прайшоў усе прыступкі прафесійнага росту, пахадзіў па зямлі, пабываў на заводзе каля станка і ведае, чым жывуць людзі".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што менавіта выезды ў рэгіёны дазваляюць чэрпаць інфармацыю, якая датычыцца ўсіх напрамкаў дзейнасці Адміністрацыі. "Там, размаўляючы з насельніцтвам, вы бачыце настроі ў грамадстве, як на іх уплывае работа кіраўнікоў на месцах. А гэта ў тым ліку адзін з элементаў фарміравання кадравага рэзерву", - упэўнены Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі