
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з днём яго ўтварэння. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Створаны 15 гадоў таму, сёння ён з'яўляецца магутным і эфектыўным інструментам забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Вы стаіце на варце інтарэсаў суверэннай Беларусі ў самым эпіцэнтры рызык і пагроз, выкліканых імклівым развіццём інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Ваша зброя - высокі інтэлект, выдатны розум і нестандартнае мысленне".
"Дзякую асабоваму складу Аператыўна-аналітычнага цэнтра за бездакорную працу, прафесіяналізм і своечасовае рэагаванне на выклікі часу. Аддана служачы справе і Айчыне, захоўваючы вернасць прысязе, вы абараняеце галоўныя каштоўнасці ў жыцці беларусаў - мір і стварэнне", - падзякаваў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя і дабрабыту, а таксама каб новыя перамогі і здзяйсненні спалучаліся з сямейным дабрабытам і асабістым шчасцем.-0-