ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 верасня 2023
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 мая 2023, 12:13

Лукашэнка: ААН і АБСЕ ператвараюцца ў інстытуты націску і канфрантацыі

Фота МЗС
Фота МЗС

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААН і АБСЕ ператвараюцца ў інстытуты націску і канфрантацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Намаганнямі нашых заходніх апанентаў ААН, АБСЕ ператвараюцца ў інстытуты націску і канфрантацыі, становяцца падручнымі сабачкамі для заходніх дзяржаў, - сказаў Прэзідэнт. - Мы лічым недальнабачнымі і безадказнымі такія дзеянні".

Тым не менш, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь па-ранейшаму застаецца прыхільнай і адкрытай да дыялогу, накіраванага на ўмацаванне глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, нястомна заклікае спыніць канфрантацыю, вярнуцца да мірнага вырашэння пытанняў. "Падкрэслю: дыялог павінен быць узаемапаважлівым і раўнапраўным", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі