ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 25 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 снежня 2021, 18:24

"Людзей мэтанакіравана рыхтавалі забіваць". Лукашэнка аб вывадах з расказу паляка Эміля Чэчкі

22 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам Гомельскай вобласці расказаў аб некаторых вывадах, якія можна зрабіць з расказу польскага ваеннаслужачага Эміля Чэчкі, які збег у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы з актывам у тым ліку абмяркоўваліся выклікі ў сферы дзяржаўнай бяспекі. "Павінен вам сказаць, што ўсё, што было тут сказана, гэта тое, што мы бачым. Гэта верхняя частка айсберга гэтага. Сітуацыя больш сур'ёзная. І той, хто грунтоўна займаецца аналізам гэтай сітуацыі ўнутры нашай краіны і за межамі нашай дзяржавы па асобных элементах (я цяпер прыклад прывяду, каб вы разумелі) бачаць, што адбываецца вакол нас", - сказаў Прэзідэнт.

У якасці прыкладу ён прывёў апошнія падзеі са збеглым у Беларусь польскім ваеннаслужачым: "Вы заўважылі - ён расказваў аб тым, што яны па п'яні забівалі не толькі збеглых гэтых няшчасных - мігрантаў, але і сваіх палякаў, якія дапамагалі гэтым бежанцам, - валанцёраў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Яны іх спойвалі. Потым прымушалі спецыяльныя людзі. Ніякія гэта не пагранічнікі, як ён кажа. Проста яны былі апрануты і прадстаўляліся, як польскія пагранічнікі. Гэта спецыяльныя падрыхтаваныя людзі ў сістэме спецслужбаў".

"Яны іх прымушалі. Навошта? Давайце так, груба, жорстка кажучы, па-мужчынску: для таго, каб знішчыць чалавека, які бяжыць ад вайны, не трэба было дэманстрацый учыняць - страляць у лоб, галаву і гэтак далей. Згадзіцеся, што можна было гэта ўсё зрабіць ціха, шыта-крыта, ніхто не даведаўся б. Не, напаілі - страляй у лоб, страляй у галаву. Вельмі небяспечная тэндэнцыя. Людзей рыхтуюць спецыяльна забіваць. Нават па ім відаць, што... Забіць чалавека, слухайце, гэта... Не ведаю, з гэтай залы нават ваенны не кожны змог бы гэта зрабіць у такой абстаноўцы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Калі, вядома, вайна, калі ты разумееш, што заўтра заб'юць цябе або цяпер заб'юць у баі. Або заб'юць тваю сям'ю і гэтак далей, цалкам зразумела. Або кагосьці з тваіх не дай бог сваякоў забілі, то ты псіхалагічна падрыхтаваны да таго, каб адпомсціць за гэта. А тут у спакойнай сітуацыі адбіралі з арміі людзей, кідалі на граніцу і прымушалі забіваць. Людзей мэтанакіравана рыхтавалі забіваць. Вы думаеце, толькі для таго, каб у Польшчы забіваць? Не, - заўважыў беларускі лідар. - Не хацелася б вельмі. Але гэта я маю на ўвазе і арыентую людзей у пагонах, каб мы ўлічылі гэты фактар. Хутчэй за ўсё, яны рыхтавалі забіваць чужых людзей у іншай дзяржаве. У якой? Пажывём - пабачым. Няхай паспрабуюць. Вось вам элемент. Нібыта, схаваны. Але спецыялісты вельмі тонка, разглядаючы пад лупай падзеі, робяць адпаведныя вывады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі