ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 чэрвеня 2022, 14:56

"Кожны атрымае, што заслужыў". Лукашэнка адказаў, на якіх умовах могуць вярнуцца ў Беларусь збеглыя

21 чэрвеня, Аршанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні работнікаў агракамбіната "Юбілейны" Аршанскага раёна, растлумачыў, на якіх умовах могуць вярнуцца ў Беларусь тыя, хто раней збег з краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пабеглі за мяжу, а сёння 95 працэнтаў (яны пішуць ужо адкрыта) хочуць назад вярнуцца: "Вось калі б Аляксандр Рыгоравіч дараваў і адкрыў граніцу..." 95 працэнтаў вярнуліся б. Я не супраць: хто ў турму, хто куды - хто што заслужыў. Трэба вяртацца. Вы там не прыжывяцеся", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, многія краіны, куды ехалі збеглыя з Беларусі, сталі потым прымаць бежанцаў з Украіны, але ў далейшым сутыкнуўшыся з праблемамі з-за моцнай міграцыі, пачалі скарачаць аказанне дапамогі перасяленцам з іншых дзяржаў. "Нашы там ужо на падхваце, усе хочуць дадому", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі