ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 30 студзеня 2023
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2022, 09:04

"Калі будзем дзейнічаць, як абмяркоўвалі". Лукашэнка заявіў аб магчымым заключэнні мірнага дагавора паміж Арменіяй і Азербайджанам

24 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Ёсць усе перадумовы для заключэння мірнага дагавора паміж Арменіяй і Азербайджанам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Ерэване, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Многае, што мы абмяркоўвалі, вядома, не падлягае абвяшчэнню. Але я чалавек ужо вопытны і не малады ў гэтым плане палітык. Упершыню была такая сумленная і адкрытая размова. Мы па 15 пунктах дасягнулі дамоўленасці. Упершыню мы дамовіліся аб тым (і быў канкрэтны рух у гэтым напрамку), што ёсць агульныя падыходы, каб прыйсці да згоды. Як мы ўсе зразумелі па цяперашнім старшынствуючым (прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян. - Заўвага БЕЛТА), гэты канфлікт армяна-азербайджанскі, калі так вось будзем дзейнічаць, як сёння абмяркоўвалі, скончыцца і будзе заключаны мірны дагавор", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што ўспрымае гэта з натхненнем. "Калі Нікол Ваваевіч маўчыць, значыць, ён таксама згодны з тым, што я толькі што сказаў. Вось бачыце, згодны", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што ёсць у рэгіёне АДКБ і іншыя канфлікты, якія неабходна вырашыць. Размова аб сітуацыі на граніцы паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам. "І там, як сказаў Эмамалі Шарыпавіч (Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон. - Заўвага БЕЛТА) сёння, ёсць вельмі сур'ёзны рух наперад з Прэзідэнтам Кыргызстана. Нам трэба зняць гэтыя канфлікты, калі мы хочам быць сапраўднай, адказнай арганізацыяй. Калі мы не можам у сваім коле вырашыць гэтыя пытанні і рушыць наперад, тады я згодны з вамі: на што мы тады здольныя? Таму ёсць вельмі сур'ёзныя крокі наперад у гэтым напрамку", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі