ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 20 студзеня 2022
Мінск -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 13:44

"Калі б усе прэзідэнты ў Еўропе былі падобныя на вас". Бежанцы падзякавалі Лукашэнку за падтрымку

26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з бежанцамі каля ТЛЦ побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы. Мігранты падзякавалі кіраўніку беларускай дзяржавы за падтрымку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для нас гэта вельмі важна, - сказала адна з дзяўчат. - Калі б усе прэзідэнты ў Еўропе былі падобныя на вас, у нас не было б праблем, нас усюды прымалі б сардэчна".

"Для нас вельмі важна трапіць у Еўропу і пачаць новае жыццё проста таму, што мы не можам вярнуцца назад у Ірак, для нас гэта небяспечна, нам трэба ісці наперад, - растлумачыла яна. - Для нас важна атрымаць адукацыю, хадзіць у школу. Хочам папрасіць усіх лідараў Еўропы, каб яны былі хоць крыху падобныя на вас. Мы вельмі спадзяёмся, што і Еўропа зробіць што-небудзь добрае для нас, як гэта зрабіў спадар Лукашэнка".

"Мы не проста будзем спадзявацца, мы будзем разам з вамі працаваць над вашай марай", - сказаў у адказ кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі