ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 12:00

"Каб мінчане ганарыліся сваім горадам". Лукашэнка выказаўся аб добраўпарадкаванні сталіцы

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск павінен быць прыкладам для іншых рэгіёнаў краіны па добраўпарадкаванні і развіцці мясцовага самакіравання. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб развіцці сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што тэма ўдасканалення мясцовага самакіравання ў сталіцы ўжо абмяркоўвалася раней і патрабаванне Прэзідэнта - каб Мінск у гэтым плане быў прыкладам. "Хацеў бы пачуць вашы меркаванні ў плане кіравання горадам - як тут улада функцыянуе, што будзе далей", - дадаў беларускі лідар.

Размова ішла таксама аб добраўпарадкаванні горада. "Мінск - твар краіны, і на прыкладзе Мінска мы павінны паказаць рэгіёнам, як ён павінен развівацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пакуль, паводле слоў Прэзідэнта, тэмпы добраўпарадкавання горада недастатковыя і трэба павялічыць маштабы работ. "Па 2-3 участкі - гэта не нашы тэмпы. Трэба азадачыць усіх. У нас 9 кіраўнікоў адміністрацый - няхай арганізоўваюць людзей, задзейнічаюць мясцовае самакіраванне, жыллёва-камунальную гаспадарку, але так, каб мінчане ганарыліся сваім горадам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адной тэмай, якую ўзняў Прэзідэнт, стаў стан спраў у сферы аховы здароўя сталіцы. Было адзначана, што раней Мінск у параўнанні з іншымі рэгіёнамі адставаў па асобных паказчыках, у тым ліку па наяўнасці аб'ектаў, аказанні медыцынскай дапамогі. Кіраўніка дзяржавы цікавіла і эпідэміялагічная абстаноўка ў Мінску, а менавіта ўзровень захваральнасці на COVID-19, дынаміка распаўсюджвання гэтага захворвання. Адказныя асобы далажылі Прэзідэнту, што паказчыкі захваральнасці на каранавірус у Мінску ніжэйшыя, чым фіксаваліся раней, калі сталіца была лідарам сярод рэгіёнаў па распаўсюджванні COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі