ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 студзеня 2022, 18:18

Гранты Прэзідэнта будуць прадастаўляць і ў сферы маладзёжнай палітыкі

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у шэраг указаў у сферы маладзёжнай палітыкі: нумар 367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных" ад 11 жніўня 2005 года, нумар 425 "Аб грантах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя , культуры" ад 13 верасня 2013 года і нумар 559 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ад 17 снежня 2012 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам пашыраюцца напрамкі выкарыстання грантаў Прэзідэнта Беларусі. Нараўне са сферамі навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры гранты будуць прадастаўляцца ў галіне маладзёжнай палітыкі - усяго да 100 грантаў (да 20 у кожнай сферы - навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры, маладзёжнай палітыцы).

Таксама актуалізуюцца склады Міжведамаснай камісіі па разглядзе кандыдатур для назначэння стыпендый Прэзідэнта Беларусі таленавітым маладым вучоным і Рэспубліканскай камісіі па разглядзе кандыдатур, якія вылучаюцца для прадастаўлення грантаў Прэзідэнта Беларусі ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры.

Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць стымуляванню падтрымкі маладзёжных праектаў, павышэнню ролі маладых грамадзян у рэалізацыі задач дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі