ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 19 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 красавіка 2022, 14:43

"Гэта самы высокі ўзровень даверу". Лукашэнка аб удзеле беларусаў у будаўніцтве касмадрома ў Расіі

12 красавіка, Амурская вобласць /Кар. БЕЛТА/. Будучы ўдзел беларускіх спецыялістаў у будаўніцтве касмадрома Усходні сведчыць аб самым высокім узроўні даверу з боку Расіі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным на касмадроме Усходні ў Амурскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, Беларусь і Расія будуць разам фарміраваць інфраструктуру касмадрома, якая гарантуе Саюзнай дзяржаве незалежны выхад у космас. Ужо ў бліжэйшы час беларусы атрымаюць магчымасць удзельнічаць у развіцці горада Цыялкоўскі і самога касмадрома.

"Калі некаму здаецца, што гэта нейкі такі радавы візіт двух прэзідэнтаў на гэты аб'ект... Калі гаварыць з пункту гледжання Беларусі, гэта найвышэйшая ступень даверу. Мы ж прыехалі на закрыты аб'ект, куды вы ніколі не возіце практычна. І з'яўленне тут Прэзідэнта іншай краіны, няхай роднай, дружалюбнай, - усё роўна гэта найвышэйшая ступень даверу з вашага боку, з боку Расіі. А тое, што вы прапануеце нам уключыцца ў гэту гіганцкую будоўлю, - самы высокі ўзровень даверу", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі добра ўспрынялі рашэнне ў Расіі аб прадастаўленні магчымасці работы беларускім прадпрыемствам на касмадроме Усходні. "Гэта вельмі моцны крок. У савецкія часы беларуская школа была маяком для будаўнікоў усяго Савецкага Саюза. Краіна пасля вайны была практычна знішчана, многае па тых сучасных тэхналогіях давялося аднаўляць. Не толькі простыя дамы, жыллё і іншае, але і буйныя прамысловыя аб'екты. Мы гэта захавалі. У нас ёсць буйныя прыватныя кампаніі і вельмі магутныя дзяржаўныя будаўнічыя трэсты, якія не проста будуюць пад ключ, з нуля, але і маюць свае магутнасці па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў", - заўважыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі