ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 жніўня 2022, 13:31

"Гэта балбатня, не больш". Лукашэнка пра харчовую здзелку па вывазе ўкраінскага збожжа

Фота з архіва
Фота з архіва

2 жніўня, Мядзельскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, выказаўся на тэму харчовай здзелкі па вывазе ўкраінскага збожжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З гэтай сітуацыі, у якую самі ўлезлі, што абвінавачвалі нас, ім трэба выйсці. Ну вось у Стамбуле сустрэліся, ужо дамовіліся, збожжа павезлі. Цяпер "галодную Афрыку накормяць". Слухайце, 20 суднаў, якія яны вязуць, гэта нават Турцыі не хопіць, каб забяспечыць. Вунь Іран ужо дамаўляецца з Расіяй, каб з новага ўраджаю збожжа пастаўлялі. Таму гэта проста гульні. У СМІ пачалі крычаць: "Голад! Прычына голаду тут (у Расіі і Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)". Калі мы ім сказалі: "Давайце", даводзіцца даваць. Вы хутка ўбачыце, гэта тэма адыдзе, яна ўжо адыходзіць. А тое, што застанецца, вы ўбачыце, чаго гэта варта. Гэта балбатня, не больш", - заявіў беларускі лідар.

Ён назваў харчовую здзелку выйсцем з той сітуацыі, у якую амерыканцы і іх сатэліты ўлезлі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ нядаўна на тэме вывазу ўкраінскага збожжа спрабавалі раздуць тэму голаду ў Еўропе і Афрыцы. Пры гэтым нават у лепшыя часы Украіна забяспечвала толькі 1,5 працэнта экспарту збожжа. "Гэта нішто, арыфметычная хібнасць. І яны пачалі абвінавачваць і нас, і Расію, што мы агрэсары, не даём вывезці вялікую колькасць украінскага збожжа, таму голад", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным адразу разабраліся ў сітуацыі і адрэагавалі, прадаставіўшы магчымыя маршруты для транспарціроўкі: "Калі ласка, вывозьце. Хочаце? Самае таннае - праз Беларусь, вязіце. Ды не, жаба душыць. Як гэта? Прыйшлі зноў да дыктатара прасіць, каб збожжа дапамог вывезці? Хоць па чайнай лыжцы, напэўна, вывозяць, чыгунцы нейкая аплата была, як мне прэм'ер-міністр далажыў".

У сваю чаргу Расія таксама прапанавала варыянты вывазу праз Чорнае мора, нагадаў Прэзідэнт.

Як паведамлялася БЕЛТА, 22 ліпеня былі падпісаны шматбаковыя пагадненні, якія датычацца зняцця абмежаванняў на экспартныя пастаўкі прадуктаў з Расіі і дапамогі расійскага боку ў пытаннях вывазу збожжа з Украіны. Згодна з дакументамі, падпісанымі прадстаўнікамі Расіі, Турцыі, Украіны і ААН, прадугледжваецца вываз збожжа з тэрыторыі Украіны, прадуктаў харчавання і ўгнаенняў па Чорным моры з трох партоў, у тым ліку праз Адэсу. Паведамлялася, што 1 жніўня першае судна са збожжам пакінула Адэскі порт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі