ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 кастрычніка 2021, 15:53

Гандаль пратэрмінаванай прадукцыяй і халатнасць. Лукашэнка патрабуе не дапускаць парушэнняў у сельскіх магазінах

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе не дапускаць парушэнняў у рабоце сельскіх магазінаў. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы ўдзел у агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Абсалютна непрымальныя факты безадказнасці і халатнасці работнікаў. Нават з глыбінкі мне паступаюць адпаведныя скаргі. І толькі не гаварыце мне, што гэта няпраўда. Я жыў там, дзе вы цяпер працуеце, - у глыбінцы. Меў з гэтым справу. Яшчэ ў тыя жорсткія планавыя часы гэтых недахопаў была куча. А цяпер жа свабода, усё можна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аб аналагічных парушэннях дакладвае і Камітэт дзяржаўнага кантролю. Самыя масавыя з іх - гэта продаж тавараў са скончанымі тэрмінамі годнасці, адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Так, у адным з магазінаў Кіраўскага райпо была выяўлена рэалізацыя 12 найменняў харчовых тавараў са скончанымі да 26 сутак тэрмінамі годнасці, а ў магазіне ў вёсцы Любонічы - пяці найменняў, тэрміны годнасці якіх скончыліся паўгода таму.

"Ставіць пад небяспеку здароўе людзей, карыстаючыся тым, што пайсці за пакупкамі ім больш няма куды, - гэта, прабачце, злачынства!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён нагадаў, што кожны населены пункт, у якім няма стацыянарнага магазіна, павінен абслугоўвацца аўталаўкай: "Мы ж дамаўляліся, іх павінна быць не менш за тысячу. З выкананнем усіх санітарных і іншых патрабаванняў. Асартымент як харчовых, так і нехарчовых тавараў павінен быць адпаведным".

У гэтым пытанні Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў выключыць негатыўныя факты, аб якіх дакладвае Камітэт дзяржаўнага кантролю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі