ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 18 студзеня 2022
Мінск Пераменная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 лістапада 2021, 13:27

"Галоўны беларус краіны". Магіляўчанка прызналася ў любові да Лукашэнкі

5 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў час рабочай паездкі ў Магілёў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з жыхарамі горада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час размовы з кіраўніком дзяржавы адна з магіляўчанак, якая прадставілася Аленай, голасна прызналася кіраўніку дзяржавы ў любові.

"Я сёння прыйшла не задаваць вам пытанні, а прызнацца вам у любові. Сапраўдны мужчына", - заявіла, ніколькі не хвалюючыся, жанчына.

"Зноў у інтэрнэце напішуць, што новая палюбоўніца", - пажартаваў у адказ Прэзідэнт.

"Ну, дайце пабыць! - тут жа адрэагавала на жарт Алена. - Вы сапраўдны мужчына: сказана - зроблена. Дзякуй вам за ўсё тое, што вы робіце для нашай краіны - Беларусі. Дзякуй проста за тое, што вы ёсць у нас. Я люблю галоўнага беларуса краіны - вас, Аляксандр Рыгоравіч".

"Усё, што мы, мужыкі, робім, мы робім дзеля вас", - адказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі