
28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 444 "Аб удакладненні асобных паказчыкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
З улікам чаканай у бягучым годзе дынамікі фонду заработнай платы і даных аб фактычным выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за дзевяць месяцаў 2022 года даходы бюджэту фонду павялічваюцца на Br302 563,2 тыс., расходы - на Br189 121,3 тыс., перавышэнне даходаў над расходамі - на Br113 441,9 тыс.-0-