ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 ліпеня 2021, 16:47

Дысцыпліна, сабранасць, работа ў прававым полі - Лукашэнка арыентаваў чыноўнікаў на эфектыўную работу

Фота з архіва
Фота з архіва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з актывам мясцовай вертыкалі па актуальных пытаннях грамадска-палітычнай абстаноўкі пералічыў асноўныя пазіцыі комплексу мер па забеспячэнні бяспекі ў цяперашніх умовах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ліку асноўных мер кіраўнік дзяржавы назваў узмацненне дысцыпліны на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. "Асноўныя падыходы закладзены ў дырэктыве нумар 1, а таксама ў дэкрэце нумар 5. Магчыма, настаў час іх актуалізаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Мабілізацыя і сабранасць таксама вельмі важныя для забеспячэння бяспекі і парадку, канстатаваў Прэзідэнт. "Нам трэба мець адпрацаваныя механізмы рэагавання на новыя, невядомыя выклікі. Дзейнічаць эфектыўна, без бюракратычных працэдур, узаемных перашкод, чакання інструкцый, цыркуляраў і іншых растлумачэнняў", - перакананы беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама зрабіў акцэнт на неабходнасці работы ў прававым полі. Гаворачы аб абнаўленні беларускага заканадаўства, кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, адзначыў, што ўстаноўлены прававыя рамкі ўдзелу ў масавых мерапрыемствах і грамадска-палітычнай дзейнасці, функцыянавання СМІ. "Не дапускайце ніякіх сходаў і іншага без вашага ведама, без вашага рашэння", - папярэдзіў прысутных Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама згадаў, што нядаўна падпісаў закон, які рэгламентуе парадак увядзення надзвычайнага становішча, іншыя аспекты абароны канстытуцыйнага ладу. "На месцах трэба даходліва растлумачыць людзям сутнасць законаў - праз мясцовыя СМІ, работу з навучэнцамі, у працоўных калектывах", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі